Прафсаюзная арганізацыя ААТ “Мінатэль” для сваіх супрацоўнікаў арганізавала экскурсію ў горад Ліда. Наведалі Лідскі замак, азнаёміліся з гісторыяй горада. Сустрэлі Масленіцу на тэрыторыі старадаўняга фальварка, дзе захаваўся вадзяны млын, які не мае аналагаў у Беларусі.